Ноч паэзіі адбудзецца з 6 на 7 ліпеня.
У ёй возьмуць удзел паэты А. Хадановіч, У. Арлоў, Д. Бялькевіч, Н. Кудасава і іншыя, музыка К. Камоцкая, а таксама купалаўцы, якія прачытаюць свае ўлюбёныя вершы, паведамляе «Радыё Рацыя».
Удзельнікі змогуць акунуцца ў таямнічае падарожжа і прыемна правесці вечар.
Таксама вы можаце падрыхтаваць свае ўлюбёныя вершы і зачытаць іх на імправізаванай сцэне.
Уваход вольны, але колькасць сядзячых месцаў абмежаваная.
Сустрэча адбудзецца 6 ліпеня а 19 гадзіне на тэрасе кавярні «Аўстэрыя Уршуля».