З 22 па 25 верасня краіны Балтыі наведае Папа Рымскі Францішак.
Пантыфік наведае гарады Вільня і Коўна ў Літве, Аглона і Рыга ў Латвіі і Талін у Эстоніі.
Для жадаючых прыняць удзел у мерапрыемствах з Папам Францішкам у Літве 1 жніўня пачнецца онлайн-рэгістрацыя. У прыватнасці, 22 верасня адбудзецца сустрэча з моладдзю на катэдральнай плошчы Вільні, а 23-га – святая Імша ў Коўне, паведамляе krynica.info са спасылкай на popieziausvizitas.lt.
Для прадстаўнікоў СМІ рэгістрацыя пачнецца 30 ліпеня. Для іх у літоўскіх гарадах будзе магчымасць наведаць медыя-цэнтры.
Дакладная праграма візіту Папы Францішка будзе абвешчаная ў жніўні.
25.06.2026
СЕPA: Украина должна стать одним из ключевых участников будущей европейской системы безопасности
25.06.2026
«Лукашенко с криком «Валодзя, Валодзенька, прасти старага дурака» полез с отверткой на вышку»