Помнік стагоддзю БНР увасобілі ў манументальным камяні.
Пра гэта паведаміла грамадская актывістка Алена Гушча:
«Беларусь, глядзі! Мы гэта зрабілі! Помнік стагоддзю БНР увасоблены ў камені!
Наша творчая група: аўтар праекта і ідэйны кіраўнік - лідар беларускага народа Зянон Пазьняк,
эскіз - мастак Аляксей Марачкін (Алесь Мара),
скульптар - Алесь Шапо,
тэхнічны кіраўнік - Алесь Чахольскі,
інфармацыйная падтрымка - ваша адданая сяброўка Алена Гушча, якая апавядала пра этапы стварэньня помніка і мясіла заслаўскія сьнягі ў пошуках каменя.
Матэрыяльная падтрымка - наш народ, нашы беларусы.
Дарагія людзі, без вас нічога б гэтага не было. Мы ўдзячны ўсім, хто спрычыніўся да стварэньня векапомнага знака, прысьвечанага стагоддзю БНР, хто здаваў грошы, хто верыў і падтрымліваў нас. Вы - лепшыя!
Жыве Беларусь і мы, беларусы, усе разам у ёй!»