Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Курапацкая варта: чарговыя правакацыі супраць актывістаў

09.07.2018 политика
Курапацкая варта: чарговыя правакацыі супраць актывістаў

Курапацкая варта працягваецца штодня з 12.00 да 24.00.

7 ліпеня варту ў Курапатах арганізоўвала «Еўрапейская Беларусь». Нягледзячы на зняволенне актыўных абаронцаў і сяброў арганізацыі Вольгі Мікалайчык і Максіма Вінярскага, вахта працягваецца. Дзень выдаўся багатым на падзеі: правакацыі супраць абаронцаў узмацняюцца, а ахова рэстарана ўжывае сілу, піша «Новы час».

7 ліпеня ў рэстаран спрабавала праехаць больш за 10 машын. «Еўрапейская Беларусь» прытрымліваецца тактыкі «не пускаць», таму большасці кліентаў, супрацоўнікаў і партнёраў установы давялося заходзіць у яе пешкі, рукамі пераносіць каробкі з грузам.

Даволі агрэсіўна паводзіў сябе ахоўнік рэстарана Дзіма-Вадзім, удзень нават адбылася бойка з актывістамі. У працэсе адзін з наведвальнікаў рэстарана выдраў у абаронцаў сцяг і адкінуў убок. Выклікалі ДАІ, якая склала на абаронцаў тры пратаколы. Увечары абаронцаў пабольшала, ахоўнікі спрабавалі ізноў забраць сцягі, ДАІ зноў прыязджала па выкліках, але пратаколаў не складалі.

Да абаронцаў далучыўся адзін з лідараў Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. На днях ён атрымаў 1225 рублёў штрафу за абарону Курапатаў. Як распавёў спадар Вячаслаў, абвінавачванне супраць яго мянялі некалькі разоў, спачатку затрымалі быццам бы за намер удзельнічаць у акцыі, на якую заклікаў Мікола Статкевіч 3 ліпеня. Сіўчык будзе аспрэчваць рашэнне суда. Па яго словах, умовы ўтрымання ў ізалятарах з кожным годам пагаршаюцца, расце антысанітарыя і жорсткасць абыходжання з затрыманымі. Пайшлі чуткі, што недзе зняволенным забаранілі паліць і, магчыма, гэта практыка распаўсюдзіцца на ўсе пеніцытарныя ўстановы.

Крыжы, усталяваныя 6 ліпеня сябрамі Маладога фронта, перажылі ноч і радуюць вока, як наведвальнікаў мемарыялу, так і кліентаў рэстарана.

Курапацкая варта працягваецца штодня з 12.00 да 24.00. Пратэсты супраць працы рэстарана «Поедем, поедим», пабудаванага ў ахоўнай зоне Курапатаў, ідуць ужо больш за месяц. Частка тэрыторыі ўстановы была незаконна перакваліфікавана ў статус зоны рэгуляванай забудовы ў 2014-м.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]