Як бы не перагнаць.
У Менскай турме на Акрэсьціна ўсё больш уражвае ды прыбівае дэградацыя соцыюму.
Жанчынаў ад 20 да 50 -ці ўсё болей. Яшчэ не так даўно яны мелі нейкую сямью, вучобу, працу, сьціплы дабрабыт, нават летні адпачынак. Але зараз гэтыя, часам разумныя ды прыгожыя таленавітыя цёткі, змяняюць адна адну ў маёй камеры амаль штодня, нібыта кадры з кінапробаў на ролю "падшых" гераіняк для фільмаў савецкага нэарэялізму. Жанчынак рассоўваюць - каго па ЛТП на год, каго на працы на гарадскім сметніку ў Соснах, - зьбіраць пластыкавую тару.
Схаваўшы галаву ў пясок ля карумпаванага дзяржаўнага карыта, уласьнікі-узурпатары ўлады і грамадства атрымалі нарэшце катастрофу - асацыяльную процьму. Армію нашага насельніцтва, псыхатыпам нечым падобную на саўковы вечнабухі люмпен застою 80-х, з тагачасных Менскіх раёнаў Трактарнага, Аўтазаводу, Сьцяпянкі, Чыжоўкі, якога небудзь Асаналіева.
Шмат дзяўчат з правінцыі... Усе яны апроч таннага алкаголю з дадаткам нізкапробнага расейскага сьпірту ды наркотыкаў тыпу "скорость" - ужо не чым не цікавяцца.
У іх павальна ВІЧ з гепатытытам С - салодкая парачка. Гэтых фантомаў, зданей метамарфозаў лукавага, ужо не абудзіш - прага да вызваленьня ў гэтых закладніц безчалавечнага мафіёзнага калгасніка, сканала на кончыку голкі "баяна". Яны - гэта вялікая частка нас, пакуль не большая, але...
Хворая дармавая рабская сіла турмы пад адкрытым небам у цэнтры Еўропы, кліенты-насельнікі новых пагостаў мегаполісу, ужо заняўшыя свае месцы па-за чаргой у гарадах мёртвых, якія пакрываюць беларускую зямлю значна хутчэй, чым новыя шматпавярховікі з кватэрамі, у якія гэтыя жанчыны не ўвойдуць ужо ніколі.
Дзяржава "хакеіста" апроч рабскай працы, турэмных паносных катлетак, "утульных люксавых" нумароў "всё включено" в ЛТП, нізкапробнага алкаголю ды даступнай самапальнай наркаты, нічога гэтым нашым людзям за 23 гады не прапанавала - суцэльныя міфы пра бясплатную адукацыю, медыцыну ды сацыяльную дзяржаву.
ПАдаем разам к чортай мацяры ў чорную дзюру саўковага лукашэнкаўскага раю - імкліва са сьвістам даганяем Кубу... Як бы не перагнаць.
Вольга Нікалайчык, «Фэйсбук»