Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Максім Вінярскі: Наша зброя — адкрытасць і шчырасць

15.07.2018 политика
Максім Вінярскі: Наша зброя — адкрытасць і шчырасць

Супрацьстаянне ў Курапатах пераходзіць у вырашальную стадыю.

Учорашнія падзеі паказалі, што у ўладальнікаў «Поедем-поедим» пачалася гістэрыка, бо яны зразумелі, што прайграюць, што ні арышты, ні час не прымусіць нас спыніць акцыі. Менавіта таму бандыты сарваліся, перайшлі ад пагроз да дзеянняў, піша каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі у «Фэйсбуку».

Учора супрацоўнікамі кабака былі збітыя ўдзельнікі штодзённай варты. Было бачна, што гэта — спланаваная акцыя. Бандыты адмыслова выклікалі мiлiцыю і скарысталіся тым, што на частку нашых людзей складалі пратаколы. Такая ж самая тактыка была выкарыстаная імі ў мінулую суботу.

Бесаў трасе ад злосці. Ну а нам трэба быць адзінымі і не весціся на правакацыі, на спробы падзяліць нас. Наша галоўная зброя — адкрытасць і шчырасць — у тым ліку паміж сабою. Ніякія патаемныя зделкі тут плёну не дадуць, а толькі ўмацуюць пазіцыіі бандытаў. Усе перамовы павінны весціся адкрыта і менавіта з тымі, хто знаходзіцца на наканечніку дзіды, інакш яны будуць бессэнсоўнымі. Кожны павінен рабіць, што можа, і гэтымі днямі для кожнага знойдзецца справа. Чэрці больш за ўсе баяцца святла, скіраванага на іх. Для агульнай бяспекі кожны іх крок павінен публічна фіксавацца. Тое самае датычыцца і «наведнікаў» установы.

Калі ласка, ўсе, каму не абыякава, прыязджайце і падтрымайце варту ў Курапатах. Не можаце блакаваць уваход у рэстаран — здымайце тое, што там адбываецца, распаўсюджвайце інфармацыю. Чым больш нашых навокал, тым стрыманей паводзяць сябе нават самыя адмарожанныя вылюдкі. Уладальнікі і кіраўніцтва рэстарацыі адчуваюць наш ціск, і ўжо ня ў стане яго трываць. Трэба ўсім разам даціснуць гэтую нечысць. Зараз ўсе залежыць ад нас саміх, у тым ліку — каб больш ніхто не пацярпеў, і каб нашчадкам сталінскіх катаў і вертухаяў нарэшце паказалі іх месца. Гэта наш грамадзянкі вырак злу, тое, што не дарабілі у 90-ыя. Гэта наш шанец. Не прапусціце яго.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]