Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лiдскiя актывicты паставілі помнік паўстанцам 1863 году

16.07.2018 общество
Лiдскiя актывicты паставілі помнік паўстанцам 1863 году

Да валуноў з надпісам «Невядомым паўстанцам» днямі дадалі косы і вілы, якімі былі ўзброеныя беларускія паўстанцы.

Паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы ў Лідзкім раёне на месцы пахаваньня паўстанцаў 1863 году актывісты ўстанавілі мэмарыяльны знак. Мэмарыял зроблены рукамі актывістаў апазыцыі Лідзкага раёну, паведамляе «Радыё Свабода».

Да валуноў з надпісам «Невядомым паўстанцам» днямі дадалі косы і вілы, якімі былі ўзброеныя беларускія паўстанцы супраць Расейскай імпэрыі.

Кіраўнік Лідзкай арганізацыі БНФ Сяргей Пантус сказаў Свабодзе, што мэмарыял яны цалкам зрабілі сваімі рукамі.

«І ідэя праекту, і матэрыялы — усё зроблена намі самімі, мы не зьвярталіся ні да архітэктараў, ні да іншых адмыслоўцаў, — кажа Пантус. — А таму гэта і ёсьць сапраўдны народны мэмарыял у гонар тых, хто аддаў свае жыцьці за нашу свабоду».

Лідзкія ўлады аб’явілі, што плянуюць правесьці ў гэтым месцы раскопкі з тым, каб пераканацца, ці сапраўды там пахаваныя паўстанцы. Актывіст зь Бярозаўкі Вітольд Ашурак сказаў Свабодзе, што ён супраць падобных раскопак, паколькі ўсе мясцовыя людзі добра ведаюць, што там пахаваныя менавіта паўстанцы.

«Нам людзі расказалі, якія памятаюць, што ў міжваенны час уладальнік фальварку Шчытна паставіў у гонар паўстанцаў крыж, — згадвае Ашурак. — І людзі пераказвалі гэта з пакаленьня ў пакаленьне, і туды заўсёды прыходзілі местачкоўцы, каб ушанаваць памяць паўстанцаў».

29 ліпеня каля мэмарыялу плянуюць правесьці ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году. Для гэтага падалі заяўку ў Лідзкі райвыканкам.

У 1863 годзе паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы адбыўся бой паміж касінерамі атраду Нарбута ды расейскім войскам. Тут загінулі тры дзясяткі паўстанцаў.

З нагоды 150-й гадавіны паўстаньня Кастуся Каліноўскага на Лідчыне агучылі сьпісы паўстанцаў 1863 году зь Лідзкага павету. У іх 388 прозьвішчаў, знойдзеных краязнаўцамі і супрацоўнікамі мясцовага музэю.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]