Героі Лявона Вольскага – пра «справу дактароў».
Героі Лявона Вольскага уражаныя масавымі арыштамі беларускіх дактароў паводле абвінавачаньняў хабарніцтве.
Грышка:
КГБ пасадзіў
Дактароў калектыў.
І сядзяць дактары,
Бо бралі хабары.
Саўка:
Не садзіце, мужыкі,
Не садзіце!
Адпусьціце дактароў, адпусьціце!
Вы няшчаснага ўрача
Не судзіце згарача!
Не садзіце, мужыкі,
Адпусьціце!
Грышка:
Уся краіна ў нас -
Карупцыйны калгас.
Тут каго ні бяры -
Ўсе бяруць хабары.
Саўка:
Не садзіце, мужыкі,
Не садзіце!
Адпусьціце дактароў, адпусьціце!
Вы няшчаснага ўрача
Не судзіце згарача!
Не садзіце, мужыкі,
Адпусьціце!