Заўтра стартуе Фестываль музыкі маладой Беларусі.
Аднак ужо з панядзелка моладзь з Беларускага аб’яднання студэнтаў рыхтуе фестывальную пляцоўку, паведамляе «Радыё Рацыя».
На месцы ў Барыку вядуца ўжо апошнія падрыхтоўчыя працы.
– Як можам пабачыць, тут яшчэ шмат работы, але за суткі паўстане мястэчка.
– Праца, праца, праца… Усе працуюць, ніхто не сядзіць. Мы прыехалі ў панядзелак з раніцы. І ўсе тут і рыхтуюць “Басовішча”.
– Сцэна ўжо робіцца, гастранамічныя пункты ёсць. Ідзе апошняя падрыхтоўка.
Зона “Басмежжа” і палатачнае мястэчка будуць працаваць з самай раніцы. Канцэрты сёлетняга фестывалю “Басовішча” пачынаюцца ў 20.00. На сцэне выступяць між іншым Ilo&Friends, “Разбітае сэрца пацана” ды Lao Che. У18.00 пачынаецца конкурсная частка.