Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сёньня пад Беластокам стартуе «Басовішча»

20.07.2018 культура
Сёньня пад Беластокам стартуе «Басовішча»

Апрача музычнай часткі, прадугледжаны забаўляльныя мерапрыемствы.

29-ты Фэстываль музыкі маладой Беларусі «БАСовішча-2018» пройдзе 20-21 ліпеня ў Гарадку каля Беластоку, перадае «Радыё Свабода».

Чакаецца ўдзел гуртоў Крамбамбуля, Neuro Dubel, :B:N:, Разбітае Сэрца Пацана, НагУаль і Петля Пристрастия, ILO&friends, Колір, Snop Snoŭ, Eryk i Ja, МЦ2 MorkvoЦвет, Will’N’Ska, Ostrov, Lao Che, Błękitny nosorożec.

Прамая трансляцыя з «БАСовішча-2018» на хвалях ФМ толькі на Радыё Рацыя.

Сёлета ўжо трэці раз будзе весьціся жывая відэатрансьляцыя, якую можна будзе паглядзець на сайце Радыё Рацыя. У пятніцу і суботу (20-21 ліпеня) трансьляцыя будзе пачынацца а 19:05 паводле беларускага часу і працягнецца да выступу апошняга гурту.

Апрача музычнай часткі, прадугледжаны забаўляльныя мерапрыемствы — у гэтак званым БАСмежжы. А непадалёк ад намётавага мястэчка можна будзе купіць беларускія брэнды.

У суботу а 12.00 у зоне БАСмежжа тэатaр «Črevo» пакажа па-падляску свой спэктакль «Kazki po-svojemu» з удзелам Ёанны Троц.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]