Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Басовішча»: Заўсёды на баку свабоды

23.07.2018 культура
«Басовішча»: Заўсёды на баку свабоды

Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2018» завершыўся.

Цягам двух дзён ва ўрочышчы Барык на Падляшшы выступалі гурты з Беларусі, Польшчы.

Сёлета на фестываль таксама быў запрошаны літоўскі гурт Will’N’Ska. На 29-ае «Басовішча» прыехала, як і штогод, шмат гасцей з Беларусі.

«Тут такая атмасфера, што людзі нават з Бельгіі прыязджаюць. Яны кажуць, што ў краіну з апошняй дыктатурай, да Лукашэнкі яны не паедуць – тут іншая атмасфера: тут вашыя сосны, бярозкі, беларуская музыка – усё супер».

«Атмасфера цудоўная. Хлопцы тут чацвёрты раз, а я ўпершыню. Вельмі клёва, мне падабаецца. У наступным годзе можна падумаць, каб зноў паехаць».

«Я не прыязджаю з-за музыкі, я прыязджаю з-за людзей. Гэта наша зямля. Паводле гісторыі, яна наша, таму я прыязджаю дадому»

«Сама ідэя і месца – супер. Мы заўсёды стаім на баку свабоды, таму мы тут», - кажуць апытаныя «Радыё Рацыя» госці фестывалю.

«Басовішча» надалей застаецца фестывалем, які не мог бы адбыцца ў межах сучаснай Беларусі, адзначыў Яўген Цярэнцьеў з гурта «Teleport»:

«Гэта вельмі незвычайна, сюррэалізм нейкі, нейкая утопія. Беларусы, якія не могуць зладзіць такі фестываль у сябе на Радзіме, праводзяць яго ў Польшчы. І Польшчы гэта, відавочна, нават больш патрэбна, чым нам. Я маю на ўвазе пад намі не музыкаў і тусоўку, а увогуле беларусаў. Тут з аднаго боку – рэзервацыя, а з другога – пэўная падвоенасць».

«Басовішча» ладзіцца без перарыву з 1990 года на лясной паляне Барык у Гарадку побач з Беластокам. Гэта найбольшы і найстарэйшы фестываль беларускай рок-музыкі ў свеце.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]