Беларусь жыве.
Прайшла чарговая варта ля "Бульбаш-холлу".
За цэлы дзень у так званы рэстаран прыехала ўсяго 3 (!) машыны! Пры гэтым, людзі былі відавочна невыпадковыя, бо ўжо ведалі, што казаць, ведалі, што ў 50-ці метрах знаходзяцца Курапаты. Некаторых з іх я ўжо бачыў тут раней. У выніку, спэцслужбаў, якія ахоўвалі гэты аб'ект, апынулася больш, чым наведнікаў.
За цэлы дзень не было абсалютна ніводнай выпадковай машыны. Хаця, міма іх праязджалі тысячы. Поўны камерцыйны правал. Чарговы доказ таго, што гэты праект ня мае абсалютна ніякага дачыненьня да бізнэсу. З кропкі гледжаньня бізнэсу ён пазбаўлены сэнсу. Значыць, у сапраўдных уладальнікаў былі іншыя матывы будаваць свой комплекс менавіта ў гэтым месцы, ля Курапатаў.
Ізноў прыяжджалі людзі, каб выказаць сваю салідарнасьць, падтрымку. Калі здалёк бачыш у машыне Бел-Чырвона-Белую стужку, адразу разумееш: "Нашы!". З машыны выходзіць чалавек, працягвае пакет са сьвежай выпечкай. Аказваецца, спецыяльна вёз для абаронцаў Курапатаў. Ціснем рукі, дзякуем адзін аднаму. Беларусь Жыве!
Ігар Шчэмелеў, facebook.com