Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Беларускія словы выклікаюць у мяне захапленне»

25.07.2018 культура
«Беларускія словы выклікаюць у мяне захапленне»

Спявачка Ганна Жданава выдала першы сінгл на беларускай мове.

Ганна Жданава распавяла nn.by, што гэтую песню выношвала два гады.

«Спачатку гэта была такая меладычная вечаровая песня- калыханка, яна выконвалася пад гітару. І была яшчэ адна песня, больш рытмічная. А не так даўно мне сяброўка расказала мне цікавую тэлеперадачу. У ёй распавядалася пра тое, што колькасць зор на небе роўная колькасці людзей, якія калісьці жылі на зямлі. І дзве гэтыя песні быццам склаліся ў адну: калыханка з філасофскім падтэкстам. У песні можна пачуць, што яна нібыта складаецца з дзвюх частак».

«Знічка» — першая беларускамоўная песня ў творчасці Ганны Жданавай.

«Прызнацца шчыра, я размаўляю па-беларуску раз на год. Але ёсць некаторыя словы, якія выклікаюць у мяне мікра-захапленне. Напрыклад? Дзесьці, дзьмухавец, калыханка… Я, бывае, калі чытаю нешта на беларускай мове ці слухаю фальклорныя песні, пачую слова, якое раней не чула, і адчуваю экстаз».

Ці будзе працяг беларускай тэмы ў творчасці Ганны, яна не ведае:

«Ці складзецца лёс так, што я запішу цэлы беларускамоўны альбом? Па-першае, павінна з’явіцца нейкая тэма, нейкія думкі, каб іх хацелася ўвасобіць. Пакуль такога выразнага канцэпта ў мяне няма».

Песню «Знічка» цяпер можна паслухаць і спампаваць у інтэрнэце, але ў планах Ганны прапанаваць яе радыёстанцыям.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]