Ніякае ўмяшальніцтва ў народны мемарыял недапушчальнае.
Конкурс на стварэнне мемарыялу ў Курапатах, месцы забойства і пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, выклікае ў часткі беларускага грамадства занепакоенасць. Так, намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі падкрэслівае, што народны мемарыял у Курапатах ужо створаны, паведамляе «Радыё Рацыя».
«Ён вельмі адпавядае месцу трагеды. У ім захоўваецца праўда пра тое, што тут адбывалася ў 30-я гады мінулага стагоддзя. Гэта і ямы, дзе знаходзяцца пахаванні, гэта рэльеф мясцовасці. А ўсталяваныя крыжы дапаўняюць сакральны вобраз Курапатаў», – сказаў Юрась Беленькі: –
Прынамсі крыжы ўсталяваныя ў свой час з добраславення Мітрапаліта Філарэта і Кандрусевіча. Ніякае ўмяшальніцтва ў народны мемарыял недапушчальнае, гаворка можа весціся толькі пра тое, каб зрабіць агароджу вакол мемарыяла, аднавіць ахоўныя зоны ў адпаведнасці з тымі, у свой час прынятымі рашэннямі.