Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Расце цікавасць да беларускамоўнай адукацыі»

31.07.2018 общество
«Расце цікавасць да беларускамоўнай адукацыі»

Заявы на навучанне па-беларуску школы прымаюць да 28 жніўня.

«З кожным годам павялічваецца колькасць ахвотных бацькоў аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўныя групы ў садках і класы ў школах. Хоць гэты працэс і павольны», – адзначыў у інтэрв’ю для «Радыё Рацыя» старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Віктар Парфёненка.

Ён дадае, што найперш гэтае пытанне залежыць ад ініцыятывы саміх бацькоў:

– Нам у аддзеле адукацыі так літаральна і патлумачылі, што мы як грамадская арганізацыя – гэта адно, але большую вагу маюць менавіта бацькі, якія вырашаць аддаваць сваіх дзяцей у беларускую групу. Мы як арганізацыя можам толькі дапамагчы арганізацыйна, але самі бацькі павінны таксама, як кажуць, не спаць у шапку.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у мінулым навучальным годзе па Гарадзеншчыне на беларускай мове навучалася 14 897 дзяцей, гэта 13,45% ад іх агульнай колькасці. Калі казаць пра школы, то аддаць дзіця ў беларускі клас можна ў сярэдніх школах №32 і №34 абласнога цэнтра. Заявы прымаюцца да 28 жніўня ўключна.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]