Вядомыя героі пра «інсульт» Лукашэнкі.
30 ліпеня прэс-сакратарка дыктатара Натальля Эйсмант абвергла паведамленьні пра тое, што Лукашэнка шпіталізаваны з інсультам Пра хваробу першым паведаміў расейскі ананімны Telegram-канал «Незыгарь», які спэцыялізуецца на палітычных зьлівах.
«Адно слова — лухта. Аляксандар Рыгоравіч знаходзіцца абсалютна ў працоўным рэжыме», — сказала «Радыё Свабода» Натальля Эйсмант.
31 ліпеня афіцыйныя крыніцы паведамілі, што Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Менскага аблвыканкаму Анатоля Ісачанку.