Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Бацькі першакласнікаў дамагліся адкрыцця беларускамоўнага класу ў Баранавічах

31.07.2018 общество
Бацькі першакласнікаў дамагліся адкрыцця беларускамоўнага класу ў Баранавічах

Клас будзе адкрыты на базе гімназіі №4.

Два гады жыхары Баранавіч дабіваліся стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі, што знаходзіцца ў цэнтры горада. Раней улады прапаноўвалі ім іншыя школы ў мікрараёнах, пiша intex-press.by.

Адкрыць беларускамоўны клас ў гімназіі прапанаваў Сяргей Пузікаў, кіраўнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама, пасля сустрэчы бацькоў з кіраўніцтвам горада 25 ліпеня.

30 ліпеня ва ўпраўленні па адукацыі прынялі канчатковае рашэнне стварыць клас на базе гімназіі №4. Першы год дзеці будуці навучацца ў садку №50, які размешчваецца ў Паўночным мікрараене. З другога класу заняткі будуць праходзіць на базе гімназіі.

– Нас такі варыянт задавальняе. Першыя класы гімназіі будуць навучацца таксама ў садках, і мы не выключэнне, – распавяла Таццяна Малашчанка, маці адной з будучых першакласніц.

Цяпер бацькі азадачаныя пытаннем, хто можа стаць першай настаўніцай у іх дзяцей. Ва ўпраўленні па адукацыі іх упэўнілі, што ў гімназіі ёсць 6 настаўнікай, якія могуць навучаць па-беларуску іх дзяцей.

– Якасць адукацыі ў гімназіі вельмі добрая, таму спадзяемся, што пытанняў да настаніка ў нас не будзе, – сказала Таццяна Малашчанка.

Калі вы таксама жадаеце, каб вашыя першакласнікі навучаліся на беларускай мове, звяртайцеся ў гімназію №4. Пакуль заявы ў такі клас падалі 9 чалавек.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]