Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Фотафакт: БДУ выдаваў выпускнікам дыплёмы, напісаныя тарашкевіцай

01.08.2018 общество
Фотафакт: БДУ выдаваў выпускнікам дыплёмы, напісаныя тарашкевіцай

Здымкі з сямейнага архіву беларускі.

Афіцыйная суполка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў сетцы «УКантакце» апублікавала фота дыплёму выпускніцы 1930 году.

Дыплём аформлены па-беларуску, клясычным правапісам. Так званая «тарашкевіца» афіцыйна выкарыстоўвалася ў БССР да рэформы беларускай артаграфіі 1933 году.

Здымкамі зь сямейнага архіву падзялілася Кацярына Ванхадла, якая сёлета паступіла ў БДУ.

Важныя адрозьненьні «тарашкевіцы» ад «наркамаўкі»:

Асыміляцыйная мяккасьць зычных заўсёды пазначаецца мяккім знакам: сьвятло, дзьверы, зьехаў;

Е пераходзiць у Я ў першым складзе перад нацiскам у «не» й «без», нават калi яны пiшуцца асобна;

Зьбегi зычных пiшуцца як чуваць: чэскі, пяшчаны, сьмяесься;

Заўсёды пазначаецца пераход У ў Ў пасьля галосных: ва Ўкраіне;

Словы з заходнеэўрапейскiх моваў зьберагаюць Л мяккае: лямант, акуляры, калёна;

Яны ж зьберагаюць цьвёрдасьць іншых зычных: сэсія, праспэкт, газэта.

У 1918 годзе мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч нармалізаваў правапіс у кнізе «Беларуская граматыка для школ». Кніга вытрымала 8 выданьняў лацінкай і кірыліцай, апошняе ў 1991 г. Тарашкевіца ўжывалася ў БССР да рэформы правапісу ў 1933 годзе, а ў Заходняй Беларусі да 1939 году.

У 1988 годзе газэта «Літаратура і мастацтва» апублікавала адкрыты ліст «Рэпрэсаваны правапіс» з заклікам да рэдактараў літаратурных выданьняў не зьмяняць правапіс у тэкстах аўтараў, напісаных клясычным правапісам. У 1990-х гадах тарашкевіцай пачалі пісаць творы Васіль Быкаў, Вячаслаў Адамчык, Уладзімер Арлоў, іншыя пісьменьнікі.

5–6 сьнежня 1998 г. у Празе адбылася правапісная канфэрэнцыя з удзелам мовазнаўцаў, журналістаў і пісьменьнікаў зь Беларусі і дыяспары, якая абмеркавала праект сучаснай нармалізацыі клясычнага правапісу, падрыхтаваны Вінцуком Вячоркам.

У 2005 годзе ў кнізе «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў» філёлягі Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько і Зьміцер Саўка сыстэматызавалі сучасны варыянт тарашкевіцы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]