Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вячаслаў Касінераў: Лісты да палітвязняў змушаюць сістэму нервавацца

03.08.2018 политика
Вячаслаў Касінераў: Лісты да палітвязняў змушаюць сістэму нервавацца

Троху інсайдэрскай інфармацыі пра Ільлю Валавіка, які знаходзіцца ў зьняволеньні за свае ідэі.

«З крыніц, блізкіх да адміністрацыі калоніі, да нас дайшлі чуткі пра тое, што пасля таго, як да Ільлі дайшлі нашы лісты (а ведаючы пенетыцыярную сістэму, мы дасылаем сябрам і таварышам у асноўным замоўныя лісты), яго выклікаў аператыўнік і доўга распытваў, на якой падставе мы яму пішам», - перадае словы беларускага актывіста Вячаслава Касінерава телеграм-канал Баста.

«Мы не ведаем, ці аддалі яму нашы лісты (мой і Mарыны Насенка), хутчэй за ўсё не, бо пакуль адказу не дачакаліся. Таксама дапускаем магчымасьць таго, што на Ільлю будзе ціснуць адміністрацыя ў сувязі з тым, што яму пішуць незаўгодныя людзі ці агулам аказваецца падтрымка з волі.

Акрамя таго, ў кастрычніку гэтага году будзе 2.5 гады, як Ільля знаходзіцца ў зняволеньні. Менавіта ў гэты час па законе разглядаецца магчымасьць зняць чалавека з прафілактычнага ўліку, калі ён не мае парушэньняў рэжыму ўтрыманьня. Валавік не мае парушэньняў на дадзены час. Акрамя таго, будучы добрым спартоўцам, ён атрымоўвае бонусы за кошт розных перамог у калоніі на званкі і спатканьні са сваякамі.

Але за апошнім часам яму перасталі іх падпісваць. Нагодай для гэтага ёсьць загад зьверху і запланаваны хуткі візіт да яго супрацоўнікаў ГУБАЗіКу. Яны загадалі адміністрацыі калоніі, каб на момант разгляду аб зьняцьці Ільлі з уліку ў яго БЫЛІ парушэньні і ён такім чынам не мог палепшыць свой прававы статус у межах свайго заключэньня.

Лічым падобныя выпадкі цемрашальнымі праявамі несправядлівасьці і рэпрэсій!

Спадзяемся на вашу салідарнасьць з Ільлёй Валавіком і дапамогу ў распаўсюдзе гэтай інфармацыі!»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]