Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Сярод нас усіх ён быў самы натуральны»

05.08.2018 культура
«Сярод нас усіх ён быў самы натуральны»

Лявон Вольскі – пра Аляксандра Кулінковіча.

Ну, вось. Ізноў. Цяпер Саша Кулінковіч.

Не зусім верыцца. Надоечы бачыліся на “Басовішчы”. Падчас кароткай паўзы паміж чэкамі. “Прыходзьце да нас у госьці ў Гарадок, - запрашаў Саша. - Мы, як заўжды, у цёткі Міры жывем”. “Дык нас пасялілі аж у Міхалове!” “А-а, ну, тады ладна”.

Памятаю, як я круціў Сашу першы альбом N.R.M., і ягонае рэзюмэ: “Віншую! У Менску зьявіўся новы гурт, які грае альтэрнатыўную музыку!”

Памятаю, як нашае трыа Вольскі-Міхалок-Кулінковіч выконвала “Belle” на канцэрце ў КЗ. Здарылася так, што менавіта на Сашавай частцы (арыя Квазімоды) гукарэжысэр заблытаўся, і зьнік гук усяго, апроч Сашавага голасу. Але панк ужо тады са стажам не разгубіўся, працягнуў выкананьне на самоце, а калі акаманэмэнт зноў зьявіўся, усе падумалі, што так і трэба.

Фото: budzma.by

Памятаю па-дзіцячаму бездапаможнага і разгубленага Кулінковіча ў Варшаве на “Салідарных зь Беларусьсю”: “Давязіце, давядзіце мяне, калі ласка, да сцэны, бо я тут не арыентуюся і нічога не разумею”. Давезьлі. Давялі.

Памятаю роспачныя словы: “У цябе ёсьць Польшча, у Міхалка Расея і Ўкраіна, а мне што рабіць?”

Сярод нас усіх ён быў самы натуральны. Сапраўдны. Калі памыляўся, дык шчыра. Калі расчароўваўся, дык да сьлёз. Адзін зь нешматлікіх людзей на нашай рок-сцэне, хто мог выбачыцца, сказаць: “Даруй, я ня меў рацыі. Памыліўся”. Сярод зорак такое не прынята.

Вось і ўсё. Бывай, Саша! Цябе чакае Lemmy і іншыя добрыя сябры.

І даруй, калі ласка!

Лявон Вольскі, Фэйсбук

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]