Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Таццяна Севярынец: Варта ў Курапатах працягнецца

06.08.2018 политика
Таццяна Севярынец: Варта ў Курапатах працягнецца

Арышты пратэстуючых супраць забаўляльнай установы побач з мемарыялам не прывядуць да сканчэння вахты.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец асуджаны судом Фрунзенскага райну Менску на 10 сутак адмінітрацыйнага арышту. Ён пакараны за правядзенне вахты каля рэстарану, які пачаў працу побач з мемарыялам ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў Курапаты. Па словах маці палітыка Таццяны Севярынец, Павел вырашыў на суд не ісці, а пабыць з сям’ёй, таму што пасля арышту абаронцы Курапатаў Максіма Вінярскага было зразумела, што і яго адправяць за краты, паведамляе “Радыё Рацыя”.

– Сам ён нікуды не хадзіў, журналісты яму паведамілі па тэлефоне пра вырак 10 сутак. Паша сабраўся, што трэба дома парабіў і пайшоў з рэчамі на вуліцу. Там яго ўжо чакалі. Калі Белсат прыязджаў, яны ўжо яго папярэдзілі, што там сіні бусік ужо палюе. Паша выйшаў, яны падыйшлі, ціха, спакойна пагрузілі і павезлі яго на Акрэсціна.

Аднак, па словах Таццяны Севярынец, арышты пратэстуючых супраць забаўляльнай установы побач з мемарыялам не прывядуць да сканчэння вахты каля рэстарану. „Ёсць людзі прыстойныя, каму баліць, як і Паўлу. Таму гэтая варта працягнецца”, – запэўніла Таццяна Севярынец.

Последние новости:
Путин умер 24.11.2024 Путин умер
Популярные:
Путин лжет 23.11.2024 Путин лжет
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]