Чым для беларусаў з’яўляецца патрыятызм?
Беларусь самастойная, незалежная краіна ўжо 27 гадоў, з якіх 24 гады з нязменным кіраўніком. За гэтыя гады разбураная эканоміка і амаль знішчаныя сацыяльныя стандарты.
Як усё гэта паўплывала на свядомасць людзей, дзеляцца з «Радыё Рацыя» жыхары Бярозы:
– Справа ў тым, што калі пра патрыятызм пачынае казаць дзяржава, значыць ведай, што цябе недзе павінны падмануць. Калі казаць пра патрыятызм у адносінах да Радзімы, то напэўна ў кожнага з малаком маці ўпітваецца любоў да свайго двара, школы, першых сяброў, горада ці вёскі, дзе ты нарадзіўся.
– Я люблю сваю Радзіму – сваю Беларусь.
– Патрыятызм – гэта не толькі любоў да сваёй Радзімы, трэба ўмець яшчэ і абараняць яе, абараняць свабоды, якія павінны быць гарантаваны.
– Для мяне важна, каб Беларусь захавала сваю незалежнасць.
Паводле іншых апытаных, слова «патрыятызм» яны разумеюць, як любоў да Радзімы.