Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Хто жыў у доме Караткевічаў у Воршы?

12.08.2018 общество
Хто жыў у доме Караткевічаў у Воршы?

Дом беларускага класiка плануюць прадаць у верасні 2018 года.

«У горадзе без тралейбусаў, над імклівай нямоўчнай ракой, на вуліцы Касманаўтаў – хата маці маёй, На вуліцы Касманаўтаў, дзе ўлетку бубняць чмялі, на самай мне любай вуліцы з усіх, што ёсць на зямлі…», – пісаў Уладзімір Караткевіч пра дом сваіх бацькоў у Воршы.

Дом па вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча – 10.

Гэта дом, у якім сям’я Караткевічаў жыла пасля Другой сусветнай вайны. Дом, у якім жыў Уладзімір Караткевіч ў дзяцінстве, быў знішчаны падчас вайны. Той дом быў вялікі, а гэты – зрабілі з перавезенай з вёскі хаты ў 1946 года – была такая практыка ў пасляваенных гарадах, паведамляе «Радыё Рацыя».

Хто жыў у доме? Адразу пасля вайны ў доме жылі: маці Уладзіміра Караткевіча – Надзея Васільеўна, бацька Сямён Цімафеевіч, сястра Наталля, сам Уладзімір Караткевіч і пляменніца Раіса – дачка старэйшага брата Валерыя, які загінуў на фронце. У 1959 годзе памёр бацька Уладзіміра Караткевіча, У 1967 годзе маці пераехала да Уладзіміра Караткевіча ў Менск.

Пляменніца Уладзімір Караткевіча, Раіса, якую ў дзяцінстве звалі Ляля, на спартовых спаборніцтвах пад Адэсай пазнаёмілася з у Юрыям Барабашам, яны пажанілся. У іх нарадзілася двое дзяцей сын і дачка. Апошнімі гаспадарамі дома былі: пляменніца Караткевіча Раіса і яе муж – Юры Барабаш. Пасля смерці Раісы Юры Барабаш жыў у доме адзін, памёр у 2015 годзе. Дом апусцеў і перайшоў у спачыну іх дачцэ Ірыне, якая жыве пад Адэсай. Менавіта яна плануе прадаць дом у верасні 2018 года. Да верасня ў доме жывуць кватэранты, якія ведаюць творчасць Караткевіча і шануюць яго спадчыну.

Прыгожая вуліца, імя Уладзіміра Караткевіча, як і пры жыцці пісьменніка, збягае да Дняпра.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]