Да сёлетняга галасаваньня музыкі паставіліся з усёй сур’ёзнасьцю.
«Чаго ты, лося» у 2015-м, «Хадзіла галота» у 2017-м, і вось сёлета «Drobnieńki doždžyk». Тройчы кліпы на песьні Re1ikt перамагалі ў мэгатурах на TuzinFM. Да сёлетняга галасаваньня музыкі паставіліся з усёй сур’ёзнасьцю, пiша «Новы час».
«Мы самі пільна сачылі ды інфармавалі людзей пра ўдзел кліпу ў Мэгатуры, бо лічам, што як сама песьня, так і відэа таго вартыя», — зазначае лідэр і бубнач каманды Аляксандар Дзямідзенка.
Песьня «Дробненькі дожджык» была запісаная для праекту «Песьні матчыны з Вушаччыны», прысьвечанага Рыгору Барадуліну. Гэта народны спеў, які вельмі любіў сьпяваць сам народны паэт.