Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Павел Севярынец: Мы рыхтуем масавую акцыю ў абарону Курапатаў

20.08.2018 политика
Павел Севярынец: Мы рыхтуем масавую акцыю ў абарону Курапатаў

Абаронцы урочышча працягваюць змагацца ўсiмi магчымымi спосабамi.

„Абаронцы мемарыялу-пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах прынялі рашэнне звярнуцца ў Генеральную пракуратуру Беларусі”, — заявiў ”Радыё Рацыя” сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Нагодай для гэтага стаў феерверк і вяселле ўвечары пятніцы 17 жніўня на тэрыторыі рэстарана „Поедем поедим”, які пачаў працу побач з мемарыялам-пахаваннем. Відэа феерверку было змешчана ў Фэйсбуку:

— Гэта парушэнне прадпісанняў пракуратуры. Гэта парушэнне абяцанняў самога Зайдэса на ягонай прэс канферэнцыі, таму, безумоўна, усё гэта трэба фіксаваць і зварот з дзясяткамі подпісаў будзе перададзены на гэтым тыдні. У Генеральную пракуратуру. Генеральная пракуратура фармулявала свае заўвагі па Курапатах і там было напісана, што ніякіх гучных забаўляльных мерапрыемстваў на адкрытым паветры. А там відавочны і салют, і гулянка, усё ў камплекце, перад крыжамі.

Таксама Павел Севярынец распавёў, што на пашыраным сходзе абаронцаў Курапатаў прынята рашэнне правесці 9 верасня масавую акцыю ў абарону гэтага мемарыялу ахвярам масавых забойстваў сталінскіх часоў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]