Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алесь Краўцэвіч: Лічу, у Беларусі павінна быць два святы Незалежнасці

25.08.2018 политика
Алесь Краўцэвіч: Лічу, у Беларусі павінна быць два святы Незалежнасці

25 жніўня 1991 году адбылося гістарычнае пасяджэнне Вярхоўнага Савета.

25 жніўня 1991 году на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закона. Таксама ў гэты дзень была прыпыненая дзейнасць Камуністычнай партыі Беларусі. Сама Дэкларацыя была прынятая 27 ліпеня. Чаму ў беларусаў “не склалася” з такой важнай датай як 25 жніўня? На гэтае пытанне ў эфіры “Радыё Рацыя” адказаў гісторык, прафесар Алесь Краўцэвіч:

– Гэта цяжка сказаць, усё ж такі афіцыйна было да Лукашэнкі 27 ліпеня. Была такая дыскусія, калі святкаваць: ці калі была прынятая Дэкларацыя Незалежнасці, ці калі надазены гэтай Дэкларацыі статус закона? Я не маю думкі, наконт таго, якая дата важнейшая, але маю думку наконт таго, што няважная для гэтага дата 3 ліпеня.

Увогуле ж, на думку гісторыка, у Беларусі варта адзначаць два святы незалежнасці:

– 25 сакавіка – гэта Дэкларацыя Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень Волі. Гэта даўняя традыцыя, пра яе ведаюць усе грамадзяне Беларусі, якія ўмеюць чытаць, не толькі вачыма, але і галавой нешта думаюць. І другая дата – можа быць як раз той дзень, калі Беларусь атрымала найноўшую незалежнасць, можна сказаць, аднаўленне незалежнасці. А ўжо гэта або 25 жніўня, або 27 ліпеня. Мне здаецца, што ўсё ж такі трэба 27 ліпеня, бо ўжо была нейкая традыцыя закладзена, некалькі гадоў святкавалі. І не трэба ўсё гэта мяшаць, перамешваць, адступаць, па новай прыдумляць, каб не мяшаць у галовах людзей.

25 жніўня 1991 году адбылося гістарычнае пасяджэнне Вярхоўнага Савета. Была абвешчана Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Дэпутаты апазіцыі Валянцін Голубеў, Зянон Пазняк і Галіна Сямдзянава ў залу, дзе ішла сесія, унеслі бел-чырвона-белы сцяг. За дзень да гэтай падзеі старшыня Вярхоўнага Савету Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]