Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ці будзе ў Гомелі вуліца Палуты Бадуновай?

27.08.2018 общество
Ці будзе ў Гомелі вуліца Палуты Бадуновай?

Актывісты разлічваюць на свае сілы.

У верасні адзначаецца дзень нараджэння міністаркі сацыяльнай апекі ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі Палуты Бадуновай, перадае racyja.com.

У Гомелі, адкуль паходзіла палітык, няма ніводнай вуліцы ў яе гонар. Грамадскі актывіст Уладзімір Кацора лічыць, што сёлета таксама не варта чакаць ад уладаў ушанавання памяці Палуты Бадуновай:

— Калі Гомельскі аргкамітэт абмяркоўваў тыя мерапрыемствы, якія да 100-годдзя абвяшчэння БНР будзем праводзіць, то адным з галоўных было тое, што звяртаемся да ўладаў з прапановай, каб у Гомелі з’явілася вуліца імя Палуты Бадуновай, ці, як мінімум, была ўсталявана шыльда. Улады адмовілі. Мы зноў звернемся да ўладаў, але тут ў мяне аптымізму малавата. Я думаю, што зноў грамадскасці сваімі сіламі прыйдзецца нешта зрабіць.

У Гомелі абвешчаны конкурс эскізаў на шыльду ў гонар адной са стваральніц Беларускай Народнай Рэспублікі. Ініцыятыва прымеркаваная да дня нараджэння жанчыны-палітыка, якая з’явілася на свет 7 верасня 1885 года ў гомельскім раёне Навабеліца.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]