Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Актывicты ўсталявалi памятныя стэлы ў памяць паўстанцаў 1863 года

27.08.2018 культура
Актывicты ўсталявалi памятныя стэлы ў памяць паўстанцаў 1863 года

Мэта акцыі – аддаць даніну павагі змагарам за свабоду беларусаў.

Прадстаўнікі грамадскай супольнасці, сябры палітычных партый і арганізацый з розных куткоў Гарадзеншчыны, згуртаваўшыся разам, усталёўваюць памятныя стэлы на месцы пахаванняў змагароў за Беларусь. Такая ініцыятыва паўстала некалькі месяцаў таму. Зараз выкананыя некалькі памятных драўляных стэлаў.

Плануецца, што яны будуць усталяваныя ў тых месцах, якія ні якім чынам не ўшанаваныя, альбо ўшанаваныя дыяспарамі суседніх краін. Тлумачыць «Радыё Рацыя» каардынатар гэтай ініцыятывы – Вадзім Саранчукоў:

– Атрымліваецца, што мы зараз сабой падмяняем функцыю дзяржавы. Ёсць гістарычныя месцы, звязаныя з паўстаннямі. Нашая беларуская дзяржава, на жаль, увогуле ніякім чынам не адзначае ні падзеі, звязаныя з тымі часамі, ні ўшаноўвае памяць тых людзей, якія змагаліся за незалежнасць, за волю нашага краю. Таму мы вырашылі ў гэтым годзе сабрацца, падрыхтавалі матэрыялы, падрыхтавалі вось гэтыя паўстанцкія калоны, падрыхтавалі памятныя шыльды, не прывязваючыся да нейкіх арганізацый. Ад імя нашай дзяржавы ўшаноўшваем памяць змагароў за яе волю, за яе незалежнасць.

Такім чынам ужо ўсталяваныя памятныя стэлы ў Мастоўскім раёне – ля вёскі Пацавічы, дзе пахаваныя 12 паўстанцаў, і ля вёскі Мінявічы, дзе ляжаць 40 паўстанцаў 1863 года. Мэта акцыі – аддаць даніну павагі менавіта ад беларускага народа. І праца ў гэтым кірунку будзе працягвацца.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]