Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Леанід Судаленка: 11 актывістаў, вы – героі. Разам мы сіла!

28.08.2018 политика
Леанід Судаленка: 11 актывістаў, вы – героі. Разам мы сіла!

РЭП дапаможа кожнаму, каго асудзілі за акцыю салідарнасці з лідэрамі прафсаюзу.

Аб гэтым на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведамляе прававы інспектар прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка. Па яго словах, пераследуючы грамадзян за публічную падтрымку прафсаюза, улада ўзяла на сябе адказнаць за парушэнне іх правоў на мірны сход і свободнае выказванне свайго меркавання.

Леанід Судаленка піша: «адбыліся суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку Незалежны прафсаюз РЭП. Алесь Абрамовіч (Барысаў), Вольга Нікалайчык, Леонид Кулаков, Мая Наумава, Уладзімір Неўмяржыцкі, Павел Мрочка (Брэст), Аляксандр Чмыхаў (Бабруйск), Максім Вінярскі, Мікола Статкевіч, Тамара Зайцава (Калінкавічы) і Андрэй Хрэнкоў - вы Героі! Ведайце, вы знаходзіцеся пад абаронай Незалежны прафсаюз РЭП.

Прафсаюз знойдзе магчымасць сплаціць дзяржпошліны пры абскарджванні сёняшніх судовых пастаноў аб буйных штрафах. Ад вас патрабуецца адно - даслаць мне не пазней як 10 дзён адпаведныя пастановы судоў, усё астатняя за вас зробіць прафсаюз, уключаючы рэгістрацыю вашых скарг у Камітэце ААН па правах чалавека. Дзякуй вам яшчэ раз за падтрымку, за салідарнасць, разам мы сіла!»

Нагадаем, пасля абвяшчэння прысуда па справе лідэраў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка каля будынку Дома правасуддзя, дзе праходзіў працэс, грамадскія актывісты зладзілі пікет у падтрымку незалежнага прафсаюза. Яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, сцяг прафсаюза РЭП і “Еўрапейскай Беларусі”.

Прыкладна праз 10 хвілін да іх пад’ехаў чырвоны аўтобус з амапаўцамі, якія затрымалі актыўных пікетоўцаў. Па дадзеных ПЦ “Вясна”, 24 жніўня пасля суда па “справе прафсаюзаў” было затрымана 11 чалавек.

Усе яны былі дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска, а затым у ізалятар часовага ўтрымання, дзе правялі выходныя дні ў чаканні суда.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]