Пакуль на варце стаяць адзінкі ці дзясяткі абаронцаў - вандалы плююць на крыжы.
Сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец накіраваў у Менскі раённы выканаўчы камітэт паведамленьне аб тым, што плянуе правесьці масавы мірны сход у Курапатах. Аб гэтым Павал Севярынец пiша на Facebook.
- Сёння, як было вырашана на нарадзе абаронцаў Курапатаў, я накіраваў у Менскі раённы выканаўчы камітэт уведамленне аб тым, што ў нядзелю 9 верасня а 16.00 мы правядзем масавы мірны сход каля рэстарацыі "Поедем, поедим".
Мэта сходу - выказаць пратэст супраць функцыянавання незаконна пабудаванага рэстаранна-забаўляльнага комплексу.
Пакуль на варце ў Курапатах стаяць адзінкі ці дзясяткі абаронцаў - вандалы плююць на крыжы. Калі нас збяруцца сотні і тысячы - яны зачыняцца і ўцякуць з Курапатаў.
9 верасня а 16.00 збіраемся на Галгофе - і ідзем да брамы рэстарацыі на мітынг!