Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алесь Адамковіч: Наш першы мастацкі пленер прысвечаны 100-годдзю БНР

29.08.2018 культура
Алесь Адамковіч: Наш першы мастацкі пленер прысвечаны 100-годдзю БНР

У Вільні сёння завяршыўся мастацкі пленер, які быў прысвечаны 100-годдзю БНР «Art and Vilnius 2018».

Арганізатарамі яго выступілі Таварыства беларускай культуры ў Літве, Асацыяцыя „Крывія“ і Культурны цэнтр імя Якуба Коласа, паведамляе “Радыё Рацыя”.

У пленеры ўзялі ўдзел мастакі з Беларусі і беларускія мастакі з Падляшша. Алесь Аркуш распытаў пра вынікі пленера старшыню Таварыства беларускай культуры ў Літве Алеся Адамковіча.

Алесь Адамковіч: Пленер наш з’явіўся ўпершыню. Арганізаваны першы раз. З’явілася ідэя пашыраць дзейнасць Таварыства беларускай культуры, каб не зацыклівацца толькі на камерных імпрэзах, але зрабіць штосьці больш шырокае. Таму абмеркавалі, падумалі і вырашылі, чаму б не далучыць нам мастакоў да нашай дзейнасці і зрабіць пленер. Бо тут і мерапрыемства атрымліваецца і ўзбагачаецца нашая калекцыя – у нас з’яўляюцца новыя карціны.

- Да каго вы звярнуліся, хто стаў вашым партнёрам у Беларусі?

- Гэта Беларускі саюз мастакоў. Мы найбольш спачатку каардынавалі з першым намеснікам – гэта Глеб Отчык. А зараз ужо больш пазнаёміліся і з самім старшынёй Рыгорам Сітніцам і з іншымі мастакамі.

- Вы кажыце, што ў вас будзе калекцыя. Вы паказваеце гэтую калецыю? І дзе яна захоўваецца?

- Яна будзе захоўвацца ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве. Мы плануем выстаўляць яе на розных выставах. Я думаю, што і з віленскай мэрыяй будзем супрацоўнічаць, тым больш што віленская мэрыя фінансавала гэты пленер. А таксама ў Доме нацыянальных аб’яднанняў, дэпартаменце нацыянальных меншасцяў. Я думаю, што мы зробім некалькі выставаў.

- Я ведаю, што ў вас гэты пленер быў прысвечаны адной юбілейнай даце.

- Так, гэты пленер прысвечаны 100-годдзю БНР, якое мы святкуем. У гэтым годзе ўжо было некалькі мерапрыемстваў, у тым ліку і на 25 сакавіка. І зараз вось пленер прысвяцілі гэтай даце, тым больш што ўдзельнічаюць беларусы не толькі з Беларусі, але з Польшчы. Таму ёсць магчымасць польскім і беларускім мастакам бліжэй пазнаёміцца.

- Ці плануеце вы надалей ладзіць такія пленеры, збіраць мастакоў?

- Зразумела, бо нават Рыгор Сітніца з гэтай думкі і пачаў свой выступ на закрыцці пленера, што гэта наш пачатак, бо інакш не было сэнсу ўвогуле яго рабіць. Таму, зразумела, на наступны год пленер павінен быць ужо на большым узроўні. Гэтым разам паглядзелі як дзе і што адбываецца. Зразумелі плюсы і мінусы. І думаем, будзе ён адбывацца больш дзён, і будзе ўдзельнічаць больш мастакоў.

Пленер доўжыўся 6 дзён. Мастакі малявалі не толькі вулачкі Вільні, але і наведалі былы фальварак Свіраны, дзе нарадзіўся Францішак Багушэвіч, і старажытны горад Трокі. Закрыццё пленеру адбылося ў Базыліянскіх мурах, каля сцен былой Віленскай беларускай гімназіі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]