Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У польскіх Крынках прайшоў XIX беларускi «Трыялог»

01.09.2018 культура
У польскіх Крынках прайшоў XIX беларускi «Трыялог»

Мерапрыемства адбываецца 19 раз і традыцыйны сабрала мастакоў, палітыкаў, літаратараў не толькі з Беларусі.

Традыцыйна “Трыялог” адкрыла мастацкая выстава ў галерэі “Крынкі”. Сёлета яна называецца PRA__BEL, і паказвае працы мастакоў, якія цяпер жывуць і працуюць па-за межамі Беларусі.

— Часамі мы гаворым, што яны з’ехалі і ўжо не беларусы нібы, а гэта вялікая памылка. Мне здаецца, што вельмі важна інтэграваць, альбо ведаць культурны кантэкст людзей, і тады развіваць гэтую тэму Беларусі пашыранай. Што мы маем сваіх агентаў за мяжой, якіяя атрымалі за апошнія 20 гадоў добрую адукацыю ў найлепшых школах Еўропы і Амерыкі. Нам ёсць, што паказаць, нам ёсць, аб чым казаць, - кажа Радыё Рацыя куратар выставы, мастак Андрэй Дурэйка.

Выставу пад назвай PRA__BEL можна паглядзець у галерэі “Крынкі”. 1 верасня ў межах “Трыялогаў” адбываецца галоўная частка – дыскусіі на тэму беларусаў і беларускасці па-за межамі Айчыны. Сярод удзельнікаў: Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Алена Макоўская, Сяргей Шупа, Павел Мажэйка ды іншыя.

Арганізатарам “Трыялогу” з’яляецца фонд Villa Sokrates

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]