Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«У Беларусі ўсе недзяржаўныя журналісты матываваныя сваёй місіяй»

02.09.2018 политика
«У Беларусі ўсе недзяржаўныя журналісты матываваныя сваёй місіяй»

У Крынках распачаўся XIX беларускі трыялог.

BELARUSIAN OUTSIDE. На гэтую тэму праходзіць сёлетні “Трыялог” у Крынках. Гэтае мерапрыемства, запачаткаванае выбітным беларускім і польскім пісьменнікам і публіцыстам Сакратам Яновічам, адбываецца 19 раз і традыцыйны сабрала мастакоў, палітыкаў, літаратараў, перадае racyja.com.

“У Беларусі мала такіх дыскусій і сустрэч, дзе ў свабоднай атмасферы людзі могуць абмеркаваць важныя для дзяржавы і для нацыі пытанні”. Так вынікі сёлетняга “Трыялогу” у Крынках на тэму BELARUSIAN OUTSIDE падводзіць журналіст тэлеканала “Белсат” – Павел Мажэйка.

Ён быў удзельнікам панэлі на тэму “Медыя”, і кажа, што незалежныя СМІ працягваюць выконваць сваю функцыю, не зважаючы на ўсе неспрыяльныя абставіны:

– “Белсат” і “Радыё Рацыя”, а таксама іншыя медыі, якія працуюць з-за мяжы для Беларусі, абсалютна выконваюць сваю задачу нягледзячы на гэтыя тысячныя штрафы, пераследы, арышты і крымінальныя працэсы. Справу мы выконваем і нельга казаць, што мы па-за Беларуссю, па-за працэсам. Адзінае, што ў гэтай сітуацыі я б асабіста хацеў ад беларускай улады, ці тых людзей, якія трымаюць сёння ўладу ў Беларусі, хаця б не перашкаджаць.

“Медыя робяць нават больш за свае магчымасці. Мы ўсе ў Беларусі працуем з вялікай доляй энтузіазму”. Кажа беларускі журналіст і літаратар Сяргей Дубавец.

Ён звяртае ўвагу, што ў нашай краіне ёсць такі феномен, як дзяржаўныя медыя, якія займаюцца не столькі журналістыкай, колькі ідэалогіяй. “Уласна прафесійная журналістыка – гэта ўсё недзяжаўнае”:

– Яно існуе з вялікай доляй энтузіязму, яно ўвесь час пад прэсінгам. Тыя ж белсатаўскія журналісты, як мы ведаем, сотні штрафаў атрымліваюць. Іх хапае міліцыя, а яны ўсё адно здымаюць. Гэта матывуецца не толькі іх заробкамі, і не столькі іх заробкамі, колькі місіяй.

“У Беларусі ўсе недзяржаўныя журналісты матываваныя сваёй місіяй”, – дадае Сяргей Дубавец.

Па выніках “Трыялогу” у Крынках традыцыйна пабачыць свет выданне Annus Albaruthenicus, якое прэзентуе і падсумуе вынікі сёлетніх дыскусій.

Як кажа кіраўніца Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, ёй падабаецца тэма сёлетняга “Трыялогу” сваёй шматзначнасцю: — Belarusian Outside — гэта тыя беларусы, што жывуць па-за межамі Беларусі, ці сама Беларусь ужо сёння outside як бы сваёй дыяспары і тых нейкіх прагрэсіўных тэндэнцый, якія адбываюцца ў свеце. Сёння я якраз хацела паразважаць на гэту тэму ў час дыскусіі, бо яна вельмі сугучна таму, што гучала у час апошняга з’езду беларусаў свету, пра што мы казалі і на што мы звярталі ўвагу дзяржаўных устаноў Беларусі. А менавіта на тое, што трэба наладзіць больш інтэнсіўную працу, актывізаваць працу з беларускім замежжам.

Журналіст і перакладчык Ян Максімюк першы раз удзельнічаў у “Трыялогу”, калі мерапрыемстваў арганізоўваў яшчэ сам Сакрат Яновіч.

Тэма сённяшняга “Трыялогу”, кажа, выклікае дзве асацыяцыі:

— Ну, што я, скажам outsude-беларус, я чалавек, які ніколі не жыў у Беларусі. Раней жыў у Польшчы, 20 гадоў жыву ў Чэхіі. То бок я ўжо крышку гляджу на Беларусь outsude, ці на Беларусь тую, што называецца Рэспублікай Беларусь, ці на сваю ўнутраную Беларусь, якая называецца Падляшшам, гэта я ўжо крышку з боку. Так што гэта першая такая асацыяцыя – асабістая. Ну, а другая асацыяцыя, што тут, на гэтых Трыялогах наогул прапанавалася: такі погляд з боку.

У межах “Трыялогу” у Крынках дыскусіі праходзяць у трох панэлях: літаратура, медыя і культура. Увечары яшчэ запланаваная музычная частка з удзелам, у тым ліку, беларускага гурта Port Mone. Традыцыйна “Трыялог” адкрыла мастацкая выстава ў галерэі “Крынкі”.

Сёлета яна называецца PRA__BEL, і паказвае працы мастакоў, якія цяпер жывуць і працуюць па-за межамі Беларусі. Кажа куратар выставы, мастак Андрэй Дурэйка: — Часамі мы гаворым, што яны з’ехалі і ўжо не беларусы нібы, а гэта вялікая памылка. Мне здаецца, што вельмі важна інтэграваць, альбо ведаць культурны кантэкст людзей, і тады развіваць гэтую тэму Беларусі пашыранай. Што мы маем сваіх агентаў за мяжой, якіяя атрымалі за апошнія 20 гадоў добрую адукацыю ў найлепшых школах Еўропы і Амерыкі. Нам ёсць, што паказаць, нам ёсць, аб чым казаць.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]