Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Абудзіцеся – зачыніцеся»: як змагаецца за Курапаты актывістка Мая Навумава

05.09.2018 политика
«Абудзіцеся – зачыніцеся»: як змагаецца за Курапаты актывістка Мая Навумава

Улады баяцца шчырасці абаронцаў мемарыялу.

Актывістку Маю Навумаву чакае суд за ўдзел у акцыі пратэсту каля рэстарана «Поедем поедим», якая адбылася ў Курапатах 11 жніўня 2018 года. Яе вінавацяць во ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.2 арт. 23.34 КаАП, піша сайт spring96.org.

Прычым, як дзіўным чынам пазначана ў пратаколе правапарушэння, Навумава «ляпіла на забор рэстарацыі чыстыя лісты фармату А4, з якіх потым ўтварыўся надпіс «Абудзіцеся – зачыніцеся».

Адміністрацыйная справа прызначаная для разгляду ў судзе Першамайскага раёна Мінска ў 16 гадзін 5 верасня. Суддзя – Іна Сідарок.

Нагадаем, 11 жніўня абаронцы Курапатаў наклеілі на плот рэстарана «Поедем, поедим» паперы з надпісамі «Абудзіцеся, зачыніцеся», «Каму не баліць?» і прозвішчамі ўладальнікаў і супрацоўнікаў рэстарана. Нехта напісаў на асфальце «Зона мемарыялу генацыду».

Пад час акцыі супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку і маці былога палітвязня Андрэя Кіма Таццяну Кім. Прычым, каб затрымаць жанчыну, прыехалі адразу два міліцэйскія нарады. Яе адвезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Мінскага раёна і склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), пасля чаго адпусцілі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]