Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Курапаты – гэта мясціна глабальнай значнасці»

06.09.2018 политика
«Курапаты – гэта мясціна глабальнай значнасці»

Улады спрабуюць маніпуляваць сакральнымі для беларусаў прынцыпамі.

Усталяванне ў Курапатах мемарыяльнага знаку, створанага на аснове «няяснай канцэпцыі», не ўхваленага шырокай грамадскасцю, не стане сапраўдным сімвалам памяці. Пакуль дзяржава не назвала імёны ахвяраў, іх ананімнае ўшанаванне ад імя дзяржавы будзе фармальнасцю, — такую рэзалюцыю прынялі ўдзельнікі грамадскага абмеркавання дзяржаўнага конкурсу, перадае racyja.com.

Галоўная праблема зараз палягае ў тым, што дзяржава намагаецца пераўтварыць Курапаты з месца масавых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у месца нейкага прымірэння з катамі, кажа сябра грамадскай ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў» Вінцук Вячорка:

– Курапаты – гэта памятная мясціна глабальнай значнасці і значнасці нацыятворчай, для беларускага народа, для той часткі беларускага грамадства, якая сябе ўсведамляе, і ўсведамляе сваю адказнасць за далейшыя нашы лёсы. Для дзяржавы, якая называе сябе беларускай, значэнне Курапатаў дасюль няяснае. Дзяржаўны конкурс раптоўна ўзнік паўтара года таму, фактычна як водпаведзь на грамадскі конкурс.

На грамадскае абмеркаванне дзяржаўнага конкурсу на памятны знак у Курапатах былі запрошаныя прадстаўнікі Міністэрства культуры, Менгарвыканкаму, але ніхто не з’явіўся. Прыйшоў толькі адзін з пераможцаў афіцыйнага конкурсу, што праводзіла ведамства — скульптар Сяргей Аганаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]