Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

ТБМ ладзіць чытанні пад назвай «Баранавіцкі край у часы БНР»

06.09.2018 общество
ТБМ ладзіць чытанні пад назвай «Баранавіцкі край у часы БНР»

Мерапрыемства адбудзецца у суботу, 8 верасня, у сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Русіно.

Тэма чытанняў — «Баранавіцкі край у часы БНР». Дакладчыкамі будуць гісторыкі і краязнаўцы. Сярод іх Анатоль Сідарэвіч, Віталь Крывуць і Аляксандр Стральцоў-Карвацкі, паведамляе intex-press.by.

Расклад чытанняў:

1. «Дзеячы БНР з Баранавіцкага краю». Анатоль Сідарэвіч, гісторык, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

2. «Старонкі са сшытка ўспамінаў жыхара вёскі Адахоўшчына Аляксандра Падгайскага». Мікалай Падгайскі, краязнаўца.

3. «Становішча моладзі Баранавіцкага павета ў міжваенны перыяд». Віталь Крывуць, кандыдат гістарычных навук, БарДУ.

4. «Прычыны няўдачы БНР». Аляксандр Стральцоў-Карвацкі, выкладчык ЕГУ, г. Вільня.

Заключнае слова. Мікалай Падгайскі, старшыня Рады Баранавіцкай арганізацыі ТБМ.

Рэгістрацыя на чытанні з 11.30 па адрасе: вул. Сасновая, д. 5 (сядзіба ТБМ), вёска Русіно, Баранавіцкі раён. Пачатак у 12.30.

Праезд:

Баранавічы – Русіно: цягнік на Удрыцк — 11.30. Маршрутка з плошчы Леніна кожную гадзіну.

Русіно – Баранавічы: цягнікі — 16.38, 16.55, 19.30, 20.07, 21.46. Маршрутнае таксі каля магазіна кожную гадзіну.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]