Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Гародні патрабуюць надаць Дзядам статус дзяржаўнага свята

10.09.2018 общество
У Гародні патрабуюць надаць Дзядам статус дзяржаўнага свята

Cям’я – гэта важна, і таму трэба прыходзіць на Дзяды і ўзгадваць памяць продкаў.

У Гародні сабрана больш за 100 подпісаў за наданне Дню памяці продкаў Дзяды, якое адзначаецца 2-га лістапада, статусу дзяржаўнага свята. Подпісы збіраюць актывісты па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.

Пра тое, як ідзе збор подпісаў, распавядае «Радыё Рацыя» кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізацыі Яўген Дудкін:

– У большасці нашыя падпісанты – гэта патрыёты, якія разумеюць, што Дзяды – гэта Дзень памяці памерлых. Гэта каталікі, гэта маладыя сем’і і людзі сталага веку, якія разумеюць, што Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі не мае сёння ніякага значэння для грамадства. І адчуваюць, што сям’я – гэта важна, і таму трэба прыходзіць на Дзяды і ўзгадваць памяць продкаў.

На думку Яўген Дудкіна, такога свята, як Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі, увогуле не павінна быць у спісе дзяржаўных святаў:

– Каб 2-га лістапада стаў у календары выходным замест 7 лістапада. Бо святкуюць яго камуністы і іх прыхільнікі. А згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, ніводная ідэалогія палітычных партый ці нават рэлігійных суполак не мае права быць абавязковай для ўсяго грамадства. Таму мы спасылаемся на артыкул 2 і 4 Канстытуцыі і ставім за мэту, каб Дзяды сталі абавязкова выходным днём.

Валанцёры па зборы подпісаў спадзяюцца, што цягам 2-х месяцаў па ўсёй краіне ўдасца сабраць некалькі тысяч подпісаў і перадаць іх Лукашэнку.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]