Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Трэба кожнаму патлумачыць папулярна, што можа і яго прадзед быў у бітве пад Оршай»

11.09.2018 общество
«Трэба кожнаму патлумачыць папулярна, што можа і яго прадзед быў у бітве пад Оршай»

Актывісты аднаўляюць фэст на Крапівенскім полі.

На Крапівенскім полі, што ў раёне вёскі Гацькаўшчына Аршанскага раёна, адбыліся святкаванні 504-х угодкаў вялікай Аршанскай бітвы, перадае racyja.com.

Сёлета ўпершыню з 2007-га году беларускіх патрыётаў не затрымлівала і не правярала міліцыя, што дазволіла пранесці на поле гукаўзмацняльную апаратуру.

На наступны год магчымае аднаўленне фэсту запачаткаванага яшчэ ў 1992 годзе.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Воршы Юрый Нагорны кажа, што арганізатары разглядаюць магчымасць перамоваў з уладамі наконт фэсту: «Гэта першы год, скажу шчыра, калі не было ніякай міліцыі, нават і ноччу не прыязджала. Пэўна яшчэ па старой, як кажуць, інерцыі. Думалі будуць ганяць, таму баяліся ехаць. Можа на наступны год традыцыя адновіцца. Трэба нейкім чынам папулярна, таму ж старшыні калгаса, брыгадзіру, механізатару, трактарысту, каб ён прачытаў і ўбачыў, што гэта можа быць яго прадзед далёкі быў тут. Таму вырашылі нейкую адукацыйную праграмку, на наступны год гэта зробім абавязкова».

Бардаўскі фэст «Аршанская бітва» праводзіўся на самым Крапівенскім полі з 1992 года. На яго прыязджалі ўдзельнікі з усёй Беларусі, а таксама з-за мяжы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]