Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вадзім Кабанчук: Нам ёсць што ўзгадаць i чым ганарыцца

12.09.2018 политика
Вадзім Кабанчук: Нам ёсць што ўзгадаць i чым ганарыцца

У найноўшую гiсторыю Беларусi ўпiсаныя яскравыя старонкi.

Былы беларускі палітвязень, экс-кіраўнік арганізацыі «Край», адзін з заснавальнікаў руху «Зубр» і беларускі дабраахвотнік ва Украіне Вадзім Кабанчук даслаў сайту Charter97 віншаванні з 20-годзем.

«Вiншую каманду «Хартыi-97» з 20-годзем заснавання! Для гiсторыi 20 год - адно iмгненне, для тых, хто браў удзел у бурлiвых грамадска-палiтычных падзеях з канца 90-х, гэта двацацiгодзе цэлая эпоха. Магчыма, мы мелi завышаныя чаканнi i жадалi хуткiх змен, магчыма, мы ў нечым былi рамантыкамi, але ў найноўшую гiсторыю Беларусi ўпiсаныя яскравыя старонкi. Аглянемся трохi назад, нам ёсць што ўзгадаць i чым ганарыцца...

Узмацненне дыктатуры i пагроза анэксii зачынiла шляхi парламенцкай барацьбы, актыўныя беларусы перайшлi да вулiчнага супрацiву. Сайт «Хартыя-97» стаў пляцоўкай не толькi з iнфармацыйнай падтрымкi Супрацiву, але, ў пэўнай ступенi, i каардынаваў яго.

Прынцыповасць ды паслядоўнасць рэсурса ў хуткiм часе вывялi яго на лiдэрскiя пазiцыi беларускага сэгменту iнтэрнэта. Можна па рознаму ставiцца да манэры падачы iнфармацыi ды самога кантэнту рэсурса, але для мяне вiдавочна, што сайт Charter97 ад самага пачатку заснавання выцягвае iнфармацыйную вайну, а не бавiцца ў «плюралiзм ва ўмовах гетта».

Нажаль, на вайне бываюць страты, у 2010 годзе падступна забiты заснавальнiк сайта Алег Бебенiн. Рэдакцыя сайту вымушана эмiграваць з Беларусi пасля пагромаў ды арыштаў, сайт блакуюць...

Нягледзячы на ўсе перашкоды, сайт працуе i, галоўнае, захоўвае сваю папулярнасць. Бадай гэта i ёсць паказчык эфектыўнай працы каманды.

З юбiлеем Хартыя!

Вадзiм Кабанчук, ваш чытач».

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]