Сярод выступоўцаў былі вядомыя даследчыкі, гісторыкі і краязнаўцы Беларусі.
У Дзятлаве адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Дзятлаўшчыны”, прысвечаная 520-годдзю Дзятлава, перадае «Радыё Рацыя».
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Інстытута гісторыі і Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт.
Канферэнцыя працавала па секцыях – “Дзятлаўшчына ў сярэднія вякі і новы час”і “Дзятлаўшчына і найноўшы час”. Сярод выступоўцаў былі вядомыя даследчыкі, гісторыкі і краязнаўцы Беларусі.
Вадзім Лакіза распавёў пра археалагічнае вывучэнне Дзятлаўшчыны у XIX – XXI стагоддзях, Генадзь Семянчук – пра новыя крыніцы па гісторыі Дзятлаўшчыны XVI – XVIII стагоддзяў з архівасховішчаў Кракава і Варшавы, Леанід Лаўрэш – пра гісторыю вёскі і маёнтка Нагародавічы, Валянцін Голубеў – пра інвентары як крыніцы па гісторыі Дзятлава на прыкладзе інвентара 1731 года, Уладзімір Пашкевіч – пра маёнтак Дзятлава паводле інвентара 1699 года, Ягор Сурскі – пра арганізацыю гандлю у Дзятлаве ў XVI – XVIII cтагоддзях, Таццяна Даўгач – пра канфесійнае становішча Дзятлаўшчыны ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў” і многія іншыя.
Удзельнікі канферэнцыі прынялі ўдзел у агляднай экскурсіі па Дзятлаўшчыне і наведалі мясцовы музей.