Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алег Трусаў: За бел-чырвона-белым сцягам і Пагоняй будучыня

19.09.2018 политика
Алег Трусаў: За бел-чырвона-белым сцягам і Пагоняй будучыня

У грамадстве працягваецца барацьба за вяртанне нацыянальных ciмвалаў.

27 гадоў таму, 19 верасня 1991 года, бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня былі прызнаны Вярхоўным Саветам дзяржаўнымі сімваламі Беларусі.

Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Алег Трусаў успамінае, што гэтае рашэнне тагачаснаму парламенту далося няпроста. Прагаласаваць „за” мусіла не менш чым дзве траціны дэпутатаў. „Некалькі разоў галасуем, але аднаго – двух галасоў не хапае. Таму з трыбуны я не сыходзіў некалькі гадзін,” – кажа “Радыё Рацыя” Алег Трусаў.

– Таму што далёка не ўсе былі за гэтую сімволіку. Асабліва ветэраны выступалі супраць. Адзін з ветэранаў прапанаваў кампраміс. Кажа, ну добра, няхай будзе конь, хай будзе рыцар, але замест крыжа давайце чырвоную зорку паставім. А я сказаў, што толькі нячыстая сіла баіцца крыжа. І зал засмяяўся. Філарэт сказаў: “Галасуем”. І прагаласавалі. У нас было тры святары. І ім вельмі спадабалася, што мы ставім крыж не лацінскі, а крыж Еўфрасінні Полацкай.

Аднак па выніках рэферэндуму 14 мая 1995 года гэтыя сімвалы былі адмененыя. Тым не менш, у грамадстве яны не забытыя і барацьба за іх вяртанне працягваецца. Відавочна, што не забылася пра гэтыя сімвалы і моладзь. А калі ў галовах і душах моладзі галоўнымі сімваламі з’яўляюцца бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня, то за імі будучыня, – лічыць Алег Трусаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]