Такую назву мае чарговы праект, ідэя якога прадставіць Беласток як польска-беларускае памежжа.
Мэта праекта - паказаць месцы, звязаныя з гісторыяй, культурай, адукацыяй і палітычнай дзейнасцю беларусаў, паведамляе “Радыё Рацыя”.
Распавядае суаўтар праекту і супрацоўнік Беларускага Радыё Рацыя Аляксей Трубкін:
– Я, шчыра кажучы, здзіўлены і прыемна здзіўлены вялікай колькасцю людзей, неабыякавых, прычым з па-за беларускага асяродка. Звычайныя жыхары Беластока – палякі, беларусы мясцовыя. Шчыра скажу, трошачкі разгубіўся. Па-першае, цяжка было гучна гаварыць, калі некалькі дзясяткаў чалавек прыйшло. Я пастараўся надаць фармат інтэрактыўны і стварыць нефармальную атмасферу.
Кожны з прысутных атрымаў карту, а самым уважлівым і дасведчаным гасцям мерапрыемства былі падараваныя памятныя кубкі.