На беластоцкім Рынку Касцюшкі выступіла легенда польскай сцэны – каманда Lady Pank.
Канцэрт першапачаткова меўся адбыцца ў Горадні падчас святкавання 30-й гадавіны існавання Саюзу палякаў у Беларусі. Аднак улады не дазволілі здзейсніць мерапрыемства, паведамляе «Радыё Рацыя».
Дапамогу аказалі Самакіраванне Беластока ды самаўрад Падляшскага ваяводства. На канцэрт прыехала больш за 500 беларускіх палякаў.