Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У БДУ наводзяцца новыя парадкі

27.09.2018 общество
У БДУ наводзяцца новыя парадкі

Механізм запушчаны. Цяпер не будзе таго, што раньш было, застанецца толькі надпіс БДУ.

Роўна год таму Андрэй Кароль стаў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тады здавалася, якая розніца хто? Усё адно нічога не змяніць,пакуль не абрынецца ўся сістэма. Але ж можа стаць усё горш. Яно так і адбылося…

Не буду ручацца за стан іншых факультэтаў, магу толькі сказаць пра свой Інстытут журналістыкі. Яму я аддаў 4 гады і летась паспяхова яго скончыў. Да сёння я абараняў сваю альма-матэр. Журфак мяне не навучыў, як правільна пісаць, затое і не казаў, за каго трэба галасаваць. Але галоўная перавага майго таго журфака – адсутнасць рэальнай ідэалогіі і сістэмы. Нават, наадварот, людзі і тая атмасфера вакол зрабілі мяне свабодным. Шэраг добрых выкладчыкаў, прадметаў і студэнтаў сапраўды давалі адчуванне свабоды.

За ўвесь час навучання я не сустрэў ні разу праблемы з цэнзурай і нейкімі сур’ёзныя абмежаваннямі. Я заўсёды праходзіў практыку ў незалежных выданнях, выязджаў на міжнародныя канферэнцыі і трэнінгі ў час заняткаў, на апошніх курсаў праз працу прапускаў шмат семінараў і лекцыі. Нават у дыпломнай рабоце мне без ніякіх нараканняў дазволілі аналізаваць сегмент недзяржаўных медыя і гісторыю прэсы нацыянальна-дэмакратычнага руху. Усё, канешне, не было ідэальна, але быў глыток свабоды, значна большы, чым у школе.

Цяпер я не ўпэўнены, што такое застанецца. Новы рэктар амаль адразу ўзяўся «наводзіць парадкі» ў Інстытуце журналістыкі. Верагодна, сапраўды праз «усёдазволенасць» і занадта «нефармальнае» навучанне. Ужо праз паўгады знялі з пасады дэкана Дубовіка і ў гэты ж месяц рэарганізавалі Інстытут журналістыкі ў факультэт, што фактычна азначае поўнае падпарадкаванне рэктару Каралю без ніякіх свабод і ўхіленняў.

Хоць ужо не навучаюся, але падтрымліваю сувязі са студэнтамі журфака. Па іх словах, сёлета амаль нікога не пусцілі на практыку ў буйныя незалежныя выданні. Калі і далей перашкоды працягнуцца, то ўвесну такое можа паўтарыцца ўжо з размеркаваннем.

Камянём спатыкнення стаў увод платных адпрацовак за большасць практычных заняткаў. Слаба веру, што гэта робіцца дзеля грошай альбо нейкай матывацыі для студэнтаў. На маю думку, асноўная прычына – усталяванне моцнага кантролю над студэнцтвам і максімальнае пазбаўленне моладзі свабоды дзеяння ды выбару. Гэта не толькі памяншэнне «вольнадумцтва» ў студэнтаў, але і заганянне ў пэўныя рамкі ўзроўня сярэдняй школы. Што далей: увядзенне формы, абавязковага харчавання ў сталоўцы і суботнікаў? Бо да такога абсурду ўсё і ідзе.

Механізм запушчаны. Цяпер не будзе таго, што раньш было, застанецца толькі надпіс БДУ.

Павел Аксіновіч, «Новы час»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]