Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Фотафакт: Экспедыцыя па Нёмане пад бел-чырвона-белымі сцягамі

29.09.2018 общество
Фотафакт: Экспедыцыя па Нёмане пад бел-чырвона-белымі сцягамі

Актывісты з Лідчыны прымеркавалі экспедыцыю да 100-годдзя БНР.

Грамадскія актывісты з Лідчыны зладзілі экспедыцыю на плытах па Нёмане і прымеркавалі яе да 100-годдзя Беларускай Народный Рэспублікі, якое адзначаецца сёлета, перадае «Радыё Рацыя».

Цягам васьмі дзён два плыты пад назваю “25 сакавіка” і “27 ліпеня” прайшлі Нёманам па тэрыторыі Лідскага, Наваградскага, Дзятлаўскага і Шчучынскага раёнаў Гарадзенскай вобласці.

Цягам маршруту да экспедыцыі далучаліся актывісты з Бярозаўкі, Беліцы, Ліды, Гародні і Менску. Мэтаю яе правядзення было чарговы раз нагадаць жыхарам прылеглых да Нёмана населенных пунктаў аб важнай у гісторыі Беларусі даце – 100-годдзі БНР, зазначыў каардынатар абласной грамадскай ініцыятывы “Спадчына” Сяргей Трафімчык.

– Выбралі такі фармат – прайсціся па Нёмане з нашымі нацыянальнымі сцягамі, на бартах плытоў у нас былі банэры “100 гадоў БНР”. Частка людзей, якія нас бачылі з берагоў, напрыклад, рыбакі, віталі, гукалі “Жыве Беларусь!”, падтрымлівалі, можна сказаць, вельмі цудоўна. Таксама ёсць людзі, якія не ведаюць і ніколі не чулі, што такое БНР. І для кагосці гэта будзе нагода пацікавіцца.

Па словах удзельнікаў, такія інфармацыйныя эскпедыцыі на плытах па беларускіх рэках стануць рэгулярнымі. Да ўдзелу ў іх плануецца ў будучым запрашаць сябраў розных арганізацый з усёй Беларусі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]