Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Міліцыянты для настаўнікаў

01.10.2018 общество
Міліцыянты для настаўнікаў

Педагогі, можна сказаць, рызыкуюць жыццём кожны дзень, абыходзячы кватэры невядомых людзей.

У Менску на педагога-псіхолага, якая абыходзіла кватэры з мэтай уліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню, напаў мужчына. У сувязі з гэтым у мяне пытанні не да мужчыны: неадэкватных людзей можна сустрэць паўсюль. У мяне пытанне да ўладаў: чаму ў краіне, дзе столькі міліцыянтаў, жанчыны-педагогі вымушаныя хадзіць адныя? То бок у Беларусі больш за сто тысячаў праваахоўнікаў. І ўлады не могуць выдзяліць хоць па адным міліцыянце на кожнага настаўніка. А педагогі, між іншым, можна сказаць, рызыкуюць жыццём кожны дзень, абыходзячы кватэры невядомых людзей.

А раптам за дзвярыма які маньяк. У тых жа ўчастковых на такі выпадак ёсць зброя і паўнамоцтвы, а ў настаўнікаў – ні першага, ні другога. У настаўнікаў ёсць толькі ўскладзеныя на іх абавязкі: абысці кожную кватэру ў замацаваным раёне, запісаць колькасць дзяцей і асабістую інфармацыю пра бацькоў і ўласнікаў жытла. Гэта пры тым, што ў пастанове савета міністраў “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыіі ўліку дзяцей, падлеглых навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі” гаворыцца, што агульнаадукацыйныя ўстановы наведваюць сем’і толькі ў выпадку неабходнасці. Аднак чамусьці выпадкі неабходнасці пераўтварыліся ў абавязак наведаць усе кватэры.

Мужчына ў Менску не толькі абражаў педагога, якая выконвала патрабаванне саўміна аб арганізацыі парадку ўліку дзяцей, але і пацягнуў яе за валасы і вопратку ў сваю кватэру. Жанчыне ледзь удалося збегчы. І як вы думаеце, што сталася потым з гэтым мужчынам? Ён аддзелаўся толькі прафілактычнай гутаркай з боку міліцыі. А цяпер уявіце, калі б якога праваахоўніка пры выкананні пацягнулі за валасы і вопратку, што было б з тым парушальнікам? Толькі прафілактычная гутарка? Сумняюся.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]