Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алесь Дзянісаў: Ну мая першая рэакцыя - абурэнне

03.10.2018 политика
Алесь Дзянісаў: Ну мая першая рэакцыя - абурэнне

На журналіста і музыку вядзецца крымінальная справа.

Ціск на сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў Алеся Дзянісава сілавікі ажыццяўляюць праз тэлефанаванні. Ужо двойчы: адзін раз непаўналетняй дачцэ, другі раз яму самому, тэлефанавалі людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі, перадае «Радыё Рацыя».

Яны паведамілі, што нібыта, супраць Алеся Дзянісава вядзецца крымінальная справа. Але, ніякіх позваў, ён так і не атрымліваў.

— Ну мая першая рэакцыя — абурэнне, бо калі мяне чапаюць, прыніжаюць ці заводзяць нейкія чарговыя справы, то ясна, што гэта мая справа і я буду за гэта адказваць, бо жыву ў такой краіне і па-іншаму гляджу на гэты свет за тых міліцыянтаў, што заводзяць нейкія справы. Што тычыцца таго, што яны тэлефанавалі маёй дачцэ: калі яны чапаюць маю сям’ю, калі яны пагражаюць, паводзяць сябе груба, то гэта, канешне, проста жахліва.

Як паведаміў, Алесь Дзянісаў, размова па тэлефоне яго дачкі з міліцыянтам, насіла характар допыту. Міліцыянт цягам дзесяці хвілінаў спрабаваў высветліць асабістую інфармацыю Алеся Дзянісава. Такія паводзіны над непаўналетняй бацька вырашыў не пакідаць без рэакцыі са свайго боку. І накіраваў пісьмовыя звароты на дзеянні міліцыі.

— Я накіраваў ва УУС Кастрычніцкага раёна, потым накіраваў у пракуратуру вобласці і ў пракуратуру горада. Дзе можна азнаёміцца? Я адмыслова размясціў у сваіх сацыяльных сетках, на сваіх старонках, каб яны потым не сказалі, што я гэтага не адпраўляў. Я адправіў звычайным лістом , калі яны не дойдуць, я буду накіроўваць яшчэ раз. Я разлічваю толькі на тое, што магчыма ў нашай краіне яшчэ крыху дзейнічае нейкае права.

Цяпер, як сказаў Алесь Дзянісаў, ён чакае, чаго заўгодна. І знаходзіцца ў фактычнай асадзе. Чакаючы рэакцыі органаў, куды ён накіраваў звароты.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]