У выніку канфлікту затрымалі Паўла Севярынца.
Падчас варты на ўезьдзе ў рэстарацыю 3 кастрычніка абаронцы Курапатаў спынілі машыну дырэктаркі забаўляльнай установы Сьвятланы Дубковай.
Дубкова выклікала супрацоўнікаў ДАІ, якія прыехалі на месца. У выніку канфлікту за «непадпарадкаваньне міліцыі» затрымалі сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца. Пра гэта палітык пасьпеў паведаміць карэспандэнту «Радыё Свабода», на момант публікацыі яго тэлефон не адказвае.
Ад пачатку пікетаваньня «Поедем поедим» сёлета ў чэрвені Севярынец адсядзеў 40 сутак арышту, актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі — 50 дзён.
Севярынец мяркуе, што яго будуць судзіць 4 кастрычніка.