Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Будзем строіць у нас дамастрой»

07.10.2018 общество
«Будзем строіць у нас дамастрой»

Саўка ды Грышка – пра «славянскія традыцыі».

Героі Лявона Вольскага адрэагавалі на крытыку Лукашэнкам законапраекту аб хатнім гвалце, перадае «Радыё Свабода».

Саўка:

Па славянскай па нашай традзіцыі

Будзем строіць у нас дамастрой.

Есьлі есьць у сям’е апазіцыя,

Апазіцыю быстра застрой!

Грышка:

Па славянскай па нашай традыцыі

Трэба ў страху трымаць нам сям’ю.

Уначы падшафэ заявіцца, і

«Калі нешта ня так, дык заб’ю»!

Рэфрэн:

У нас славянскі мір.

Калгас, хайтэк, ампір.

І трактар «дыр-дыр-дыр».

Вядзі наперад, камандзір!

Саўка:

Па славянскай па нашай традзіцыі

У сям’е нужан пранік і кнут.

Есьлі што, нужна памяцярыцца, бо

Па-другому ані не паймут.

Грышка:

Па славянскай па нашай традыцыі

Трэба дзецям штодня «даць рамня».

Саўка:

Муж з работы прыйшоў: ну-ка цыц усе!

Абажайце і бойцесь мяня!

Саўка:

Аднаполыя ўсякія з запада

Пра насілье крычаць у сям’е.

Гаварат, што і как дзелаць нада нам.

Дык няхай начынаюць зь сябе!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]