Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дзень настаўніцы?

07.10.2018 общество
Дзень настаўніцы?

Колькі мужчын сёньня працуюць у школах Беларусі.

Жанчын сярод настаўнікаў і кіраўнікоў школ у Беларусі пераважная большасьць — 86%, гаворыцца ў аглядзе Белстату, падрыхтаваным да Дня настаўніка, які традыцыйна адзначаецца ў Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка, перадае «Радыё Свабода».

Мужчын сярод сярод дырэктараў школ і іх намесьнікаў на пачатак 2017/2018 навучальнага году было 14%, сярод настаўнікаў, якія выкладаюць асобныя прадметы, — 19%.

Мужчыны пераважаюць сярод выкладчыкаў:

фізкультуры (64%),

дапрызыўнай і мэдыцынскай падрыхтоўкі (60%).

Таксама мужчыны-настаўнікі выкладаюць:

працоўнае навучаньне (45%),

фізыку (35%),

гісторыю (29%),

інфарматыку (27%),

геаграфію (22%),

кітайскую мову (19%),

выяўленчае мастацтва (14%),

музыку і сьпевы (14%),

матэматыку (10%),

хімію (9%),

біялёгію (9%),

францускую мову (9%).

Паводле Міністэрства адукацыі за 8 месяцаў 2018 году сярэдні заробак складаў 759 рублёў, а у пэдагагічных работнікаў — 714 рублёў. Паводле Белстату, у жніўні сярэдні заробак у сыстэме адукацыі быў 616 рублёў.

На пачатак 2017/2018 навучальнага году ў Беларусі працавалі 3067 ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі. У школах Беларусі агулам больш за 115 тысяч настаўнікаў (зь іх у гарадах і пасёлках — 80 тысяч, на вёсцы 35 тысяч).

На аднаго настаўніка — ў сярэднім 9 вучняў ( у сярэднім 10 — у гарадзкіх школах, і 5 — у вясковых). Усяго ў школах Беларусі вучацца 994,5 тысяч вучняў.

Вышэйшую адукацыю маюць 94% настаўнікаў і кіраўнікоў школ.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]